Абрад "Жаніцьба Цярэшкі" разам з кампаніяй "Лімберы"

Турыстычная кампанія Paradise travel сумесна з транспартнай кампаніяй “Лімберы” у калядную ноч з 6 на 7 студзеня 2017 года жаніла Цярэшку ў аграсядзібе "Люкжіно" на Лепельшчыне. Што такое «Жаніцьба Цярэшкі», чытайце ў нашым артыкуле, а таксама глядзіце фотасправаздачу Альфрэда Мікуса.

Чытайце наш артыкул і атрымоўвайце асалоду ад фотаздымкаў!

“Жаніцьба Цярэшкі” – старажытны народны абрад, а таксама гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, якая прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. У даўнія часы вясёлае каляднае ігрышча праводзілася напярэдадні Каляд. На адзін вечар кожны малады хлопец станавіўся Цярэшкай і выбіраў сабе дзяўчыну. А затым усе “пары” гулялі жартоўнае вяселле з песнямі, танцамі пад гармонік і вясёлымі гульнямі.

Дуда

Абрад “Жаніцьба Цярэшкі” праводзіцца ў вёсках Лепельскага раёну Віцебская вобласці. Нам пашчасціла быць ў вёсцы Новае Лядна, дзе знаходзіцца аграсядзіба “Люкжына”. Абрад складаецца з шэрагу гульняў, падчас якіх дзяўчыны і хлопцы знаёмяцца паміж сабой, а затым спраўляецца само вяселле, якое, па традыцыі, праводзілі старэйшыя.

Вясёлы карагод. Пачатак

Моладзь запрашае на гульню ганаровых удзельнікаў - «матку» і «бацьку». Спачатку “бацькі” падбіраюць пары. Калі пары склаліся, пачынаецца чароўны танец-рытуал.

"Лявоніха"

«Матка» бярэ за руку хлопца, “бацька” – дзяўчыну. Пару выводзяць у цэнтр, маладыя выпіваюць прапанаваную чарку і далей пад “Лявоніху” спачатку “матка” танчыць з хлопцам, а “бацька” – з дзяўчынай. Затым пары мяняюцца. У выніку дзяўчына танчыць з абраным хлопцам. Пасля гэтага танцавальнага рытуалу лічыцца, што пару “ажанілі”.

Знаёмства з маладымі

Самая вясёлая частка абрадавай гульні - гэта “ручаёк”. У гэтай гульні маладыя па чарзе павінны злавіць - “злапаць” адзін аднаго. У колішнія часы гэта была магчымасць збегчы ад непажаданага партнёра.

Ручаёк

Але на гэтым выправабанні для маладых не заканчваюцца: пасярэдзіне “залы” ставіцца доўгая лоўка, маладыя сядаюць спіной адзін да аднаго і па сігналу павінны павярнуць галаву налева і направа для пацалунку. Калі пара адгадвае – паварочвае галовы ў адзін бок – яе чакае пацалунак.

Выпрабаванне для Цярэшкі

Для "жаніхоў"" падрыхтавана і больш сур’ёзнае выпрабаванне: “маладая” узбіраецца на лаўку. Побач стаяць памочнікі “жаніха”, якія падстаўляюць рукі. “Малады” павінен разбегчыся, успрыгнуць на падстаўленыя рукі і пацалаваць сваю суджаную.

Cкончыўся вечар святочным частаваннем усіх пар. Трапеза суправаджалася прымаўкамі, жартамі і прыпеўкамі.

Святочная вячэра

Абрадавыя гульні на Беларусі сёння мала дзе захаваліся ў тым выглядзе, у якім былі першапачаткова. Жадаеце адчуць каларыт беларускай народнай культуры, а мо, Вы шукаеце свайго "Цярэшку", тады Вам разам з намі!

Читайте также: