Экскурсія ў Каробчыцы

7 кастрычніка 2017 г. мы наведалі Каралеўскі горад Гародна і Агратурыстычны комлекс "Гарадзенскі маёнтак "Каробчыцы". "Хто мы?" - нехта спытае. Вазілі мы адну з арганізацый г.Жодзіна. Турысты аказаліся вясёлымі і цікаўнымі.

У гэтым артыкуле гаворка пойдзе, галоўным чынам, пра "Гарадзенскі маёнтак "Каробчыцы". Чаму?

Таму што агратурыстычны комплекс «Каробчыцы» - гэта дзівосная жамчужына Гродзенскага краю і прадмет сапраўднай гордасці беларусаў, які трэба абавязкова наведаць тым, хто глыбока шануе багатыя звычаі і культуру беларускага народа.

Адзін з жыхароў "Гарадзенскага маёнтка". Каробчыцкая капібара -)

На тэрыторыі комплексу размяшчаюцца прасторныя вальеры з жывёламі, якіх можна сустрэць у бліжэйшых лясах. Таксама тут можна ўбачыць нават экзатычных прадстаўнікоў фауны. Ёсць у Каробчыцах і дзіцячы сад для жывёл, што толькі-толькі з'явіліся на свет, сярод гасцей гэты цікавы закуток атрымаў назву «Ясны сад». Аматараў народных рамёстваў чакаюць майстэрні кавалёў, дзе можна паглядзець, як нараджаецца прыгожае. Пейзажны парк - сапраўднае ўпрыгажэнне комплексу, дзе размяшчаюцца маляўнічыя вадаёмы і побач знаходзяцца ўтульныя альтанкі, у якіх можна адпачыць ад жыццёвых нягод і шуму сучаснага мегаполіса.

Давайце падарожніцаць разам! З нашымі экскурсійнымі маршрутамі Вы можаце пазнаёміцца тут.