Экскурсія па Лагойску, альбо Лагойшчына запрашае!
Увага!
Кампанія Лімберы аказывае экскурсійныя паслугі для арганізаваных груп людей і індывідуальных турыстаў
Гэта значыць, што мы не займаемся продажам квіткоў
Кароткая характарыстыка:
- Маршрут: Лагойск - в. Гайна (аграэкасядзіба "Гаенскія вытокі")
- Працягласць экскурсіі: 110 км (5 гадзін)
-
Кошт за экскурсію
(кошт пададзены ў беларускіх рублях)Змест:
Маршрут экскурсіі
Якія асацыяцыі вы звязваеце з Лагойскам?! Напэўна, гэта будуць наступныя словы-асацыяцыі: гарналыжны курорт, горад-спадарожнік, Тышкевічы...
Цікавосткі таямнічай Лагойшчыны
А ці ведаеце вы, што менавіта на Лагойшчыне знаходзіцца Лагойскі ударны кратэр, альбо Лагойская астраблема?! Вы запытаеце, што гэта? Чытайце далей - будзе адказ :) Ударны кратэр - паглыбленне, якое з'явілася на паверхні касмічнага цела ў выніку падзення іншага цела, меньшага па памерах. Буйны ударны кратэр (больш за 2 км у дыяметры) на паверхні Зямлі называюць яшчэ астраблема (ад ст.-гр.αστρον - "зорка" і грэцк. βλημα - "рана") - гэта значыць "зоркавая рана". На Зямлі выяўлена прыблізна 150 астраблем. Але гэта яшчэ не ўсе цікавосткі Лагойскага кратэра...
Узрост ударнага кратэра з цэнтрам у раёне в.Малінаўка Лагозінскага сельсавета Лагойскага раёна складае прыкладна 42,3 ± 1,1 міл гадоў таму. Радыус астэроіда, які прызямліўся на Лагойшчыне, прыблізна 650 м, аб'ём - каля 1,150 міьярд.м³, маса - прыкладна 9,201 трлн. кг, які рухаўся з хуткасцю — да 18 км/с. Падчас выбуху астэроіда вылучылася энергія - да 1,49 ЗетаДж = 356 Гт ТНТ, гэта эквівалентна выбуху прыкладна 25 000 000 бомбаў, скінутых на Хірасіму. Дыяметр кратэра (на момант стварэння) - прыблізна 15-17 км, глыбіня - до 1000 м. На сённяшні дзень кратэр цалкам схаваны пад тоўшчай ледавіковых адкладанняў да 80-200 м. Кратэр адкрыты ў 1973 годзе выпадкова пры бурэнні свідравіны падчас чарговых геалагічных здымкаў. Пасля кратэр быў дэталёва даследаваны ў 1979-1984 гг. - было прабурана каля 30 свідравін глыбінёй до 300-500 м і адна - 1254 м.
А яшчэ ў перыяд інтэнсіўнага даследавання кратэра многімі геолагамі была выказана думка, што ў кратэры могуць прысутнічаць алмазы ювелірных памераў, якія ўтварыліся падчас выбуху пад уздзеяннем велізарных тэмператур і ціску, аднак на практыцы здагадка пакуль што не падцвердзілася. Вопыт атрымання «выбуховых алмазаў» ў лабараторных і прамысловых ўмовах паказвае, што яны, як правіла, вельмі маленькія (пылападобныя) і прыдатныя толькі для абразіваў і напылення.
Цікавыя мясціны Лагойска
Руіны слаўнага палаца
У 1842 годзе ў сваім радавым палацы браты Тышкевічы Яўстафій і Канстанцін адкрылі першы ў Беларусі гісторыка-археалагічны музей. Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы былі людзьмі рознабаковымі: гісторыкі, фалькларысты, этнографы, археолагі, заснавальнікі беларускай навуковай археалогіі.
Мяркуючы па малюнку Напалеона Орды, які паспеў у свой час цалкам замаляваць палац, будынак быў шыкоўным. Але выпрабаванне часам вытрымалі толькі простыя гаспадарчыя пабудовы, якія стаялі воддаль, - старожка і лядоўня.
Зараз на месцы слаўнага палаца братоў Тышкевічаў знаходзяцца толькі 2 аркі. На жаль, пытанне аб рэстаўрацыі палаца пакуль не падымалася. Магчыма, праз некалькі год на месцы руінаў мы пабачым прыгожы і велічны палац, які стаяў тут некалькі стагоддзяў назад.
Замчышча
Замчышча - сэрца любого старажытнага горада. Старажытны і Лагойск, а дакладней месца, дзе знаходзіцца парк з руінамі палаца, - гэта і ёсць лагойскае замчышча. Калісьці на высокім зямельным вале стаяла крэпасць, акружаная глыбокім рвом. Яе аблога ўпамінаецца ў летапісах пачатку XII стагоддзя, калі ўнук Манамаха пайшоў на Полацкае княства, у складзе якога быў і старажытны Лагожск.
Сляды мінулай магутнасці лагойскай крэпасці зараслі дрэвамі, але гуляючы па парку, можна разглядзець, дзе быў роў, вал, а таксама дэкаратыўныя каскадныя элементы часоў Тышкевічаў. Парк быў улюбёным месцам шпацыраў, і вада была часткай яго ландшафта. З водазабеспячэннем праблемаў не было - побач рака Гайна, а ячшэ, кажуць, што ў парку столькі ж крынічак, колькі і сцежак. Асаблівасць лагойскіх крыніц у тым, что яны могуць з'яўляцца і знікаць, дзе ім захочацца. Але крыніца ля царквы - невычэрпная.
Царква Святога Мікалая і святая крыніца
Царква стаіць на вялікай лагойскай гары. Пабудавана яна ў 1866 г. У савецкі час царква была прыстасавана пад зернесховішча. Старажылы распавядалі, што, праходзячы паблізу, часам чулі анёльскі спеў. У гады Вялікай Айчыннай вайны храм не быў разбураны, як і многае ў горадзе. Наадварот, нямецкія ўлады спрабавалі з дапамогай рэлігіі знайсці шлях да сэрцаў мясцовых жыхароў і дазвалялі ім нават адкрыць царкву.
Багата ўпрыгожаны храм ужо пасля перабудовы: распісвалі яго іканапісцы з Сергіева Пасада, іканастас прывезлі са Свята-Духава катэдральнага сабору ў Мінску.
За святой вадой ля Свята-Мікалаеўскай царквы прыязджаюць нават з Мінску. Як і кожная крыніца, вада валодае гаючай сілай. У 2005 годзе крыніца была асвечана, пабудаваны драўляныя домікі-навесы над купелямі, дзе веруючыя акунаюцца на Вадохрышча і не толькі. Купальні дзве: адна асвечана ў гонар Мікалая Цудатворца, другая - у гонар Маці Божай і 12 апосталаў.
Асабліва ўшаноўваецца ікона Маці Божай Лагойскай, якая адрозніваецца ад другіх абразоў тым, што Яна бласлаўляе не адной рукой, а дзвумя, а немаўля апрануты не ў хітон (кашуля з рукавамі, апраналі на голае цела), а ў простую кашулю.
Былы будынак палатнянай мануфактуры
Непадалёк ад царквы знаходзіцца стары, але моцны драўляны дом, выфарбаваны ў блакітны колер. У 1837 годзе ў гэтым доме Канстанцін Тышкевіч адкрыў палатняную мануфактуру (фабрыку) - маштабную і перадавую па этых часах. Прадзіва сюды прывозілі нават з Вялікабрытаніі. У пачатку ХХ стагоддзя будынак аддалі пад яўрэйскую, а затым беларускую школу. Дарэчы, Тышкевічы арганізавалі ў Лагойску вытворчасць не толькі тканін, але і цагліны, шкла, цукру.
Касцёл Святога Казіміра
На другім беразе ракі Гайны ўзвышаецца касцёл Святога Казіміра, пабудаваны ў 1999 г. А той касцёл, які будаваўся яшчэ пры Тышкевічах, у 1950-я гг. савецкай уладай быў узарваны... Так адбылося і з фамільным склепам Тышкевічаў. Ад старага касцёла захавалася толькі пліта, умураваная зараз у адну з новых сцен, і магіла Канстанціна Тышкевіча, якога па яго воле пахавалі не ў сямейным склепе.
5 рэчаў, якія неабходна пабачыць у Лагойску
1. Залезці на Паненскую гару і ўбачыць маляўнічы Лагойск.
2. Наведаць краязнаўчы музей, дзе вы пазнаёміцеся з імёнамі слаўных сыноў Лагойшчыны.
3. А самым цікаўным турыстам неабходна сфатаграфаваць цагляную воданапорную вежу, якая знаходзіцца насупраць галоўнага ўваходу ў парк. Калісьці на гэтым месцы была першая ў Лагойску царква Іаана Хрысціцеля. А сама вежа знакамітая тым, што там пахаваны адзін з польскіх афіцэраў.
4. Набраць вады са святой крыніцы. Вада знакамітая сваім гаючым мінеральным складам. Пра дакладны склад можна прачытаць на шыльдзе ў зрубе купальні.
5. Акунуцца ў купальні. Святая крыніца з купелі імя Мікалая Цудатворца цячэ з-пад алтарнай часткі летняй царквы Свята-Мікалаеўскага храма. Па шматлікіх сведках веруючых, пасля абмывання ў купальні крыніцы адбываліся аздараўленні ад розных хвароб, асабліва ён дапамагае ад духоўных немачаў, а таксама ад хвароб ног. Распавядалі таксама гісторыі, калі жанчыны, якія доўгі час не маглі мець дзяцей, выкупаўшыся ў крыніцы, затым станавіліся цяжарнымі.
Аграэкасядзіба "Гаенскія вытокі"
Аграэкасядзіба прадстаўляе аб'ект экалагічнага турызму, дзе праводзяцца займальныя экскурсіі, якія знаёмяць з загадкавым светам пчол і гісторыяй развіцця бортніцтва. Тут можна зазірнуць у вуллі, паглядзець, як працуе вялікая пчаліная сям'я, даведацца аб абавязках маткі, рабочай пчолкі, трутней і чаму іх так называюць, таксама вы зможаце даведацца аб развіцці бортніцтва ў Беларусі і яшчэ шмат цікавага вас на экскурсіі. Пасля наведвання пасекі Вас пазнаёмяць з бабровай плацінай на рацэ Гайна і дзвумя гаспадарскімі хатнімі ваўкамі - Вітоша і Шэрчык.
Акрамя гэтага, на тэрыторыі сядзібы знаходзіцца этнаграфічны музей народнага быту, экспанаты якога распавядуць аб цікавым мінулым беларускай вёскі. Тут захоўваюцца розныя прадметы, без якіх не абходілася ні адна сялянская сям'я - посуд, кухонныя рэчы і сельскагаспадарчыя прылады. Прыемныя ўражанні ў вас застануцца не толькі ад экскурсіі, але і салодкія пачастункі - сапраўдны мёд з араматнай гарбатай, які прыгатаваны па спецыяльнаму рэцэпту гасцінных гаспадароў. Усе жадаючыя змогуць набыць сабе на памяць прадукты і сувеніры, якія вырабляюцца на пасецы.